Праз тыдзень пасля гэтага яе ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу, і яшчэ праз некалькі дзён яна памерла.
Бацька жанчыны абвінаваціў у яе смерці вытворцаў вакцыны і запатрабаваў спыніць яе выкарыстанне. У Славакіі прэпаратам ад AstraZeneca прышчапляюць выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх школ.
Яшчэ адзін выпадак смерці пасля прышчэпкі быў зафіксаваны ў Харватыі. Паводле звестак нацыянальнага тэлебачання, 91-гадовая жанчына памерла ў выніку лёгачнай эмбаліі (тромб у лёгачнай артэрыі). Раней яна была прышчэпленая прэпаратам AstraZeneca, аднак прычынна-выніковую сувязь пакуль выявіць немагчыма.





