У форуме, арганізаваным праектам «Аб'яднаныя дэмакраты», мэта якога вярнуць у Расію «рэальную палітыку і канкурэнтныя выбары», бралі ўдзел абраныя ў мясцовыя органы ўлады прадстаўнікі расійскай апазіцыі. На яго з'ехаліся каля 150 грамадскіх дзеячаў з усёй Расіі, больш за 30 спікераў павінны былі падзяліцца досведам.
Аднак правядзенню форуму перашкодзіла паліцыя, якая неўзабаве пасля яго пачатку пачала затрымліваць усіх прысутных са словамі: «Ваша мерапрыемства скончана па факце ажыццяўлення дзейнасці арганізацыі, дзейнасць якой непажаданая на тэрыторыі РФ. Вы цяпер усе будзеце затрыманыя».
У ліку затрыманых былы мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман, маскоўскія муніцыпальныя дэпутаты Ілля Яшын і Юлія Галяміна, апазіцыянер Уладзімір Кара-Мурза малодшы і выканаўчы дырэктар «Адкрытай Расіі» Андрэй Півавараў.





