Для яго гэта будзе трэці палёт (папярэднія ў 2012-2013 і ў 2016-2017). У праграме запланаваныя два выхады ў адкрыты космас, чаго ў Навіцкага раней не было. У космасе ён сустрэне сваё 50-годдзе.
Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені, але пасля сканчэння школы паехаў атрымліваць адукацыі ў Расію. Атрымаў расійскае грамадзянства.
Двума беларускімі касманаўтамі застаюцца Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак.





