Леанід Мархотка
Ён быў сярод заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, удзельнічаў у арганізацыі шахцёрскіх забастовак, першага маршу шахцёраў Салігорск — Мінск, удзельнічаў у перамовах з урадам у 1990-х гадах.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га, на якіх Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, яму было прысуджана агулам 30 сутак адміністрацыйнага арышту.





