У 52 гады памёр галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе — анкалогія
Галоўны трэнер жаночай гандбольнай зборнай Беларусі і клуба «Гомель», славенец Томаж Чатэр памёр 13 сакавіка ад анкалагічнага захворвання. Праз тры дні ён адзначыў бы 52-і дзень нараджэння.
фота ghc.by
У Беларусі Чатэр апынуўся так: каля 15 гадоў таму ён пазнаёміўся з беларускай гандбалісткай Ганнай Сцяпанавай, якая тады гуляла ў Еўропе, а пазней яна стала жонкай Чатэра.
У 2013 годзе славенец узначаліў жаночую зборную Беларусі, а ў 2016 годзе стаў яшчэ і трэнерам «Гомеля». Пад яго кіраваннем клуб па чатыры разы выйграваў чэмпіянат і кубак Беларусі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ