«Проста нейкі Тулуз-Латрэк. Бадлер з Віцебска. Адразу давайце дамовімся: ніхто Мартава не звальняў тады і не звальняе цяпер, няма шанцу стаць «ахвярай рэпрэсій». Ёсць амаль святое права наймальніка не працягваць кантракт», — піша «СБ. Беларусь сегодня».
Газета называе доктара Мартава «абярогам для пратэстуноў і «белых халатаў», кажучы проста. Для, калі ўжо зусім шчыра, амаль гатовых экстрэмістаў».
«Дык ад каго больш хворых памерла — ад спадара Кіслароду ці ад спадара Мартава?».
У сваю чаргу, журналістку партала Tut.by Таццяну Матвееву, якая дала слова Мартаву, прэзідэнцкае выданне называе «недажурналісткай».
Самім Мартаву і Матвеевай газета слова не дае.
Чытайце таксама: Доктар Мартаў адказаў Лукашэнку: «Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці апазіцыянер загадчык аддзялення або не»





