Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на перамовы касманаўтаў з Зямлёй, якія транслюе NASA.
Калі на МКС зафіксавалі ўцечку, спецыялісты Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП) параілі касманаўтам рассыпаць у бязважкасці гарбату. І мноства чаінак сабралася каля аднаго з трох магчымых месцаў уцечкі.
Расколіну даўжынёй 22 мм і шырынёй 0,1 мм даследавалі з дапамогай мікраскопа, а затым замазалі спецыяльным герметыкам і заклеілі фтарапластавай плёнкай.