Фота Depositphotos.com
Гэта першая кампанія, якая будзе выпрабоўваць сваю вакцыну на малых дзецях, піша The New York Times.
У даследаванні возьмуць удзел 6750 здаровых дзяцей з ЗША і Канады.
Кожнае дзіця атрымае дзве прышчэпкі з інтэрвалам у 28 дзён. Пасля гэтага за дзецьмі будуць назіраць на працягу года, каб выявіць магчымыя пабочныя эфекты і вызначыць узровень антыцел.
Раней кампанія распачала выпрабаванне вакцыны на 3000 дзецях ад 12 да 17 гадоў, вынікі якога навукоўцы плануюць атрымаць да лета.