Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Раней было выяўлена, што людзі, якія перанеслі кавід, маюць ахову ад інфекцыі на працягу шасці месяцаў. Група навукоўцаў з дацкага Дэпартамента эпідэміялогіі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў адзначае, што праз паўгода не было выяўлена доказаў значнага паслаблення гэтай аховы. Аднак дэмаграфічныя звесткі паказалі, што пажылыя людзі больш схільныя заражацца паўторна.

Даследчыкі вывучалі ўзровень паўторнага заражэння сярод 11 068 чалавек падчас другой хвалі кавіду з верасня да снежня. З усіх удзельнікаў толькі 72 заразіліся паўторна з пачатку пандэміі. Гэта складае менш, чым 1%. Аднак сярод тых, хто заразіўся паўторна, большасць складаюць пажылыя людзі, піша CNN.

Было выяўлена, што старэйшая ўзроставая група мела толькі 47% аховы ад паўторнай інфекцыі пасля шасці месяцаў, у той час як у маладых людзей гэта лічба дасягала 80%. Гэта тлумачыцца тым, што з узростам паслабляецца імунная сістэма чалавека.

У публікацыі аўтары адзначаюць, што вынікі даследавання падкрэсліваюць, наколькі важна прытрымлівацца мер засцярогі нават тым, хто ўжо перахварэў на кавід.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0