У 67-гадовага пенсіянера з Брэста ашуканцы, патэлефанаваўшы на Viber, выкралі 25 тысяч даляраў з валютнага рахунку, паведамляе Мінск-Навіны.

Днём 11 сакавіка 67-гадоваму жыхару Брэста на месенджар патэлефанавала жанчына, якая прадставілася спецыялістам аднаго з банкаў. Яна паведаміла, што з рахунку мужчыны невядомыя спрабуюць выкрасці грошы і неабходна прыняць меры да іх абароны. Суразмоўніца сказала, што для выканання ўсіх працэдур ёй неабходна даведацца даныя інтэрнэт-банкінгу.

Пенсіянер не паверыў суразмоўніцы і перапыніў размову, паклаўшы слухаўку. Аднак ашуканка ператэлефанавала і працягнула пераконваць пацярпелага у неабходнасці абараніць свае грошы. Мужчына перадаў суразмоўніцы канфідэнцыйную інфармацыю. Пасля з ім таксама з дапамогай Viber звязаўся чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі таго ж банка і запатрабаваў паведамляць коды, якія будуць прыходзіць у SMS-паведамленнях.

У выніку зламыснікі выкралі з банкаўскага рахунку пенсіянера больш за 400 даляраў, а з яго дэпазітнага валютнага рахунку — больш за 25 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0