Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце ўзлому электроннай пошты дэпутата Палаты прадстаўнікоў Генадзя Давыдзькі. Ад яго імя рассылалі лісты з заклікам вызваліць Аляксандра Лукашэнку ад пасады.

Справа заведзена па ч. 2 арт. 349 («Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, або групай асоб па папярэдняй змове, альбо асобай, якая мае доступ да камп'ютарнай сістэмы або сеткі») КК Рэспублікі Беларусь.

Цяпер следчыя высвятляюць абставіны несанкцыянаванага доступу да электроннай пошты Давыдзькі. Праводзяцца следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Нагадаем, аб узломе яго электроннай пошты дэпутат распавёў сам. Таксама ён падзяліўся, што да гэтага яму пагражалі па тэлефоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0