Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Facebook пачне ствараць новую версію Instagram для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў. У сацыяльнай сетцы нельга зарэгістравацца людзям, якія не дасягнулі гэтага ўзросту. Аднак дзецям нічога не перашкаджае выбраць старэйшы ўзрост падчас рэгістрацыі.

Цяпер кампанія распрацоўвае версію, якую б маглі кантраляваць бацькі, піша The Guardian.

Больш за тое, у Instagram хутка з’явяцца новыя функцыі бяспекі. Дарослыя, якія не падпісаныя на профіль, не змогуць дасылаць паведамленні карыстальнікам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Да таго ж, дарослым будзе больш складана знайсці ў сатсетцы профілі непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0