У Віцебску ў мужчыны скралі сумку з рэчамі і грашыма. Купюры ляжалі ў кнізе. Але злодзей выкінуў яе, паведамляе міліцыя.

51-гадовы жыхар Віцебска вырашыў пасядзець у кафетэрыі.

З паездкі мужчына вёз дзве сумкі. У адной з іх знаходзіліся рэчы і грошы — 1200 рублёў. Купюры ляжалі ў кнізе. Сыходзячы з кафетэрыя, мужчына забыўся менавіта гэтую сумку.

Сумку забраў сусед па застоллі, 56-гадовы мужчына.

Рэчы з сумкі не зніклі, а кнігі з грашыма не аказалася. Зламыснік заявіў, што ён яе не праверыў і выкінуў па дарозе.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0