У пасёлку Сухарукія пад Мінскам згарэў прыватны дом. Ратавальнікі знайшлі целы трох чалавек, паведамляе СК.

Паведамленне аб пажары ў драўлянай хаце ў пасёлку Сухарукія паступіла каля 7 раніцы 21 сакавіка. Пры ліквідацыі пажару знойдзены целы трох чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулымі з'яўляюцца мужчыны ва ўзросце 34, 45 і 66 гадоў. Яны афіцыйна не працавалі, двое арандавалі жыллё ў трэцяга.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Для высвятлення дакладнай прычыны ўзгарання, асоб загінулых і прычыны іх смерці прызначаныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0