Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі. Туды ён прыехаў з сынамі.
Мерапрыемства ўключае ў сябе ўскладанне кветак да помніка Няскоранаму чалавеку, а таксама да Вечнага агню, літаратурна-музычную кампазіцыю.
Памятныя мерапрыемствы праходзяць на тэрыторыі дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» 21-22 сакавіка.
Сёлета спаўняецца 78 гадоў, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх жыхароў — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.