Беларусам ніколі не забыць страшных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаванай да 78-й гадавіны хатынскай трагедыі.

Ён заявіў, што напярэдадні чарговай гадавіны хатынскай трагедыі хоча звярнуцца да тых, «хто свядома спрабуе адрадзіць сімвалы нацызму».

— Хай гэта адзінкі. Як кажуць: «У сям'і не без вырадка». Але такія, на жаль, ёсць у сучаснай Беларусі. Я звяртаюся да ўсіх, хто перакананы, што фашызм нёс на нашу зямлю цывілізацыю, хто гераізуе забойцаў, хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа. Мы заняліся гэтай праблемай, і мы дакажам і пакажам усяму свету, што такое генацыд і што тыя, хто сёння нас спрабуюць павучаць, як жыць, як мінімум не маюць на гэта права. Усім вам, аблудным і адурманеным, кажу: «Ідзі і глядзі!» Ідзі ў Хатынь, Боркі, Олу, Дальву, Усакіна, Шунеўку, Азарычы, да мемарыялаў «Трасцянец», «Яма», «Чырвоны Бераг», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0