Свята арганізавалі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

На ім былі гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная інструментальная музыка, вясёлыя танцы і кірмаш рамёстваў. Усе ўдзельнікі разам вадзілі карагоды, бо, паводле старажытнай традыцыі, топчучы зямлю, мы яе грэем і абуджаем.

Сёлета на свяце былі гурты «Горынь», «Гуда», «Мережа», «Дайнава», «Варган», дзіцячы калектыў «Явар», этнаграфічны клуб «Кола», калектыў традыцыйнага танца «Табарак», клуб традыцыйнага танца «СІТА» і самыя розныя музыкі і танцоры з усёй краіны, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а таксама чараўнікі-рамеснікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?