Фота Надзеі Бужан
Яе словы прыводзіць «Бі-бі-сі».
Рамзі адзначыла, што людзі ўжо прывыклі да нашэння масак і захавання сацыяльнай дыстанцыі. Па словах эпідэміёлага, гэтыя меры таксама не аказваюць негатыўнага ўплыву на эканоміку, у адрозненне ад больш жорсткіх абмежаванняў накшталт лакдаўнаў.
«Таму я думаю, што, безумоўна, [гэтыя меры будуць захоўвацца] прынамсі на працягу некалькіх гадоў, да таго часу пакуль насельніцтва іншых краін не будзе так жа добра вакцынавана, як і мы, і пакуль паказчыкі захворвання не знізяцца паўсюль. Іншымі словамі, да таго часу пакуль мы не зможам вельмі паступова вярнуцца да нармальнага жыцця», — прадракла Рамзі.