Здарэнне адбылося 15 верасня 2007 года ў Мінску, у Фрунзенскім раёне, паведамляе СК.

Мужчына згвалтаваў жанчыну, а таксама забраў у яе грошы і мабільны тэлефон.

Праз некалькі дзён асоба падазраванага была ўсталяваная. Гэта быў мінчук 1982 года нараджэння. Даведаўшыся аб крымінальнай справе, ён схаваўся ад органаў пераследу. Мужчына быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

У выніку следчыя ўстанавілі, што мужчына можа жыць у Маскве па пэўным адрасе. 18 сакавіка ён быў затрыманы.

Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0