Адзін з самых вядомых конкурсаў сацыяльных праектаў Social Weekend распачаў этап «Народнае галасаванне».
Сёлета ў конкурсе бярэ ўдзел больш за 300 праектаў розных важных сацыяльных сфераў. Але толькi адна з усіх ініцыятыў, прадстаўленых для галасавання, сканцэнтравана менавіта на беларускай мове — праект «Мова прафесіі» ад say.by.
Яго мэтай з’яўляецца пашырэнне выкарыстання жывой беларускай мовы ў розных прафесійных сферах.
Народнае галасаванне завершыцца ўжо ў панядзелак а 21:00. Па выніках галасавання, топ-20 удзельнікаў Social Weekend аўтаматычна праходзяць далей у чвэрцьфінал.
Падтрымаць «Мову прафесіі» можна, даслаўшы SMS з лічбамі 2176 на нумар 7755. Кошт SMS-паведамлення для абанентаў A1 — 1 рубель, для МТС — 1,4 рублі, для life:) — 1,25 рублёў.
Чытайце таксама: «Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову





