Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэм'еркай Літвы Інгрыдай Шыманіце і старшынёй парламента Вікторыяй Чміліце, кіраўніком камітэту па замежных справах Жыгімантасам Павільёнісам усклалі кветкі на Лукішках — месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Пасля гэтага ўдзельнікі цырымоніі накіраваліся ў Сейм. Сёння адбываецца міжнародны Форум Каліноўскага, прысвечаны пошуку мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0