Дзень Волі ў Мінску ў 2019 годзе
У ГУУС Мінскага гарвыканкама аргументавалі сваю адмову тым, што на фоне пандэміі каранавіруса і заклікаў шэрагу «экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» выходзіць на вуліцы правядзенне масавага мерапрыемства не ўяўляецца магчымым.
Апратэставаць рашэнне ў судзе да 25 сакавіка нерэальна праз абмежаваныя тэрміны, мяркуе Кастусёў, і гэта азначае, што афіцыйны дазвол гарвыканкама заяўнікі наўрад ці атрымаюць.
9 сакавіка БСДП (Грамада), рух «За Свабоду» і грамадская арганізацыя БНФ «Адраджэнне» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу.
Напярэдадні ў Мінску затрымалі старшыню БСДП Ігара Барысава. Ён дастаўлены ў ізалятар на Акрэсціна і чакае суда паводле адміністрацыйнай справы.
Не шмат аптымізму і ў кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У размове са «Свабодай» ён не выключыў, што наступным у ліку затрыманых можа апынуцца або ён, або іншы заяўнік Юрась Губарэвіч.