Фота Мікалая Вараб'я
— Першую ластаўку, што вярнулася з зімоўкі, 18 сакавіка адзначыў у Кобрыне Алег Кальчанка, — расказала спецыялістка АПБ Анастасія Пярко.
— Гэта вельмі ранні прылёт, бо звычайна яны вяртаюцца з Афрыкі ў красавіку, калі колькасць лятучых насякомых дастатковая для харчавання. Цяпер жа насякомых няшмат.
У нашай краіне гняздуецца тры віды ластавак: гарадская (у яе на надхвосці ёсць белая пляма), вясковая (у яе хвост з доўгімі касіцамі) і ластаўка-зямлянка (у яе кароткі хвост, а паміж горлам і брушкам ідзе папярочная карычневая паласа).