Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

У Вялікабрытаніі са снежня мінулага года да лютага захворванне на міякардыт у катоў павялічылася з 1,4% да 12,8%. Гэта якраз супала з успышкай новага брытанскага штама. Таму навукоўцы праверылі, ці звязаныя паміж сабой гэтыя падзеі, паведамляе навуковы часопіс Science.

Эксперты даследавалі восем котак і тры сабакі, якія раней не мелі сардэчна-сасудзістых захворванняў, але ў якіх з’явіліся такія сімптомы, як страта апетыту, слабасць, пачашчанае дыханне і нават страта прытомнасці. Лабараторныя тэсты выявілі ў жывёл сардэчныя анамаліі, сярод якіх нерэгулярнае сэрцабіццё і вадкасць у лёгкіх — сімптомы, якія могуць назірацца ў пацыентаў з кавідам.

Сямі жывёлам зрабілі тэст на каранавірус, і тры з іх паказалі станоўчы вынік — усе з брытанскім штамам. Таксама выявілася, што дзве жывёлы ўжо перахварэлі, бо ў іх знайшлі антыцелы.

Некалькі выпадкаў нядаўна знайшлі і ў ЗША. Калі ў жыхара Тэхаса знайшлі каранавірус, выявілася, што 5 з 11 яго котак таксама заразіліся брытанскім штамам.

Навукоўцы мяркуюць, што інфікаваныя хатнія жывёлы часцей за ўсё пераносяць хваробу бессімптомна ці ў лёгкай форме. Пакуль што яны амаль не ўплываюць на распаўсюджванне каранавіруса сярод людзей. Аднак з улікам развіцця мутацый віруса гэта можа змяніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0