Палітвязьню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы. Пра гэта стала вядома 22 сакавіка. Ігар за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года.

Па словах жонкі Дар’і, да Ігара пачалі прапускаць лісты, ён атрымаў пошту за пачатак сакавіка.

11 сакавіка Ігару Лосіку выставілі новае, ужо трэцяе абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачваньні, невядома. Ягоны адвакат Ігара Дзьмітрый Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0