У Віцебску на 77-м годзе жыцця памёр настаўнік адзінага ў гісторыі беларускага бокса алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Яноўскага, заслужаны трэнер СССР і Беларусі, ганаровы грамадзянін Віцебска, кавалер ордэна «Знак Пашаны» Валерый Кандраценка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Валерый Кандраценка нарадзіўся 4 верасня 1944 года ў Таганрозе, пераехаў у Віцебск, дзе трэніраваўся пад кіраўніцтвам вядомага айчыннага трэнера Абрама Брына. У 1969 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР, у 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Ад 1984 да 1989 года Валерый Кандраценка працаваў старшым трэнерам зборнай БССР па боксе. Ад 1985 года працаваў трэнерам у СДЮШАР Віцебскага аблсавета «Дынама».

Валерый Кандраценка быў удастоены званняў заслужанага трэнера БССР, заслужанага трэнера СССР, ганаровага грамадзяніна Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0