Фота з фэйсбука.
У Галаваня ўзніклі праблемы з адным з унутраных органаў цела, таму сваякі выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну шпіталізавалі. Магчыма, у бальніцы ён заразіўся каранавірусам, што і стала вырашальным у змаганні з хваробай.
Аляксандру Галаваню было 38 гадоў. У нацыянальным руху ад 2000 года, калі прыйшоў у «Малады фронт», потым прайшоў праз «Край», «Маладую Беларусь», БХД. Яго не раз затрымлівалі. Быў праваслаўным вернікам і актывістам віцебскага праваслаўнага руху. Апошнія гады ў грамадскім жыцці ўдзелу не браў.





