Спецыялісты завяршылі зборку рэактара другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамляе Інтэрфакс.

Працэс зборкі уключаў устаноўку ўнутрыкарпусных элементаў, загрузку ў рэактар імітатараў цеплавыдзяляльных зборак устаноўку блока ахоўных труб і верхняга блока — крышкі рэактара.

У бліжэйшыя дні спецыялісты прыступяць да запаўнення першага контуру хімічна дэмінералізаванай вадой. «І, пасля атрымання адпаведных дазволаў, пачнуць этап асноўных гідраўлічных выпрабаванняў, папярэдніх фізічнага пуску энергаблока», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0