У заяве адзначаецца, што МЗС выказвае сваю нязгоду з затрыманнем Анжалікі Борыс, прэзідэнта Саюза палякаў Беларусі. Пра гэта было заяўлена часоваму паверанаму ў справах Беларусі, якога ў аўторак вечарам выклікалі ў польскае ведамства.
— Прадстаўнік беларускай дыпламатыі атрымаў недвухсэнсоўнае паведамленне аб тым, што дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі па абароне нацыянальных меншасцяў і двухбаковым польска-беларускім абавязацельствам па абароне польскай меншасці.
У МЗС зазначаюць, што дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі накіраваная на культываванне польскай культуры і традыцый, падтрымку польскай адукацыі і вывучэнне польскай мовы. Арышт яго кіраўніка раўнацэнны выгнанню польскай ідэнтычнасці, наносіць удар па адносінам паміж краінамі і па традыцыйным беларускім мультыкультуралізме.
— Мы заклікаем як мага хутчэй вызваліць кіраўніка Саюза палякаў Беларусі і пакласці канец адвольнаму пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці.
Анжаліку Борыс затрымалі ў аўторак вечарам у Горадні і даставілі ў РАУС. Затрыманне можа быць звязана са святкаваннем свята Казюкі ў Горадні.