Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Казлоў быў дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання ў шпіталь МУС. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні партыі, апублікаваным у Facebook.

Кіраўнік партыі быў затрыманы ў панядзелак увечары. Раней супраць Казлова была распачатая крымінальная справа па арт. 407 КК аб наўмысным разгалашэнні звестак. Ён тройчы адмовіўся даць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у Следчым камітэце па справе Каардынацыйнай рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0