У Смаргоні некалькі чалавек выклікалі ў міліцыю, яны не вярнуліся
Для атрымання папярэджанняў у міліцыю 23 сакавіка былі выкліканыя Руслан Валюк, Сяргей Трай і Аляксандр Рукойць. Дамоў з міліцыі яны не вярнуліся. Родзічам Валюка паведамілі, што ён затрыманы, а па якой справе — не патлумачылі, паведамляюць праваабаронцы.
Доктару мясцовай бальніцы Наталлі Курбацкай, якая падавала заяўку на масавае мерапрыемства да Дня Волі, але атрымала адмову, сёння была ўручаная позва на 25 сакавіка: працэс уручэння позвы па месцы працы здымалі нават на відэа.
Яшчэ трох чалавек абавязалі прыйсці за папярэджаннямі акурат 25 сакавіка аб 11-й гадзіне.