«Заходзіць туды небяспечна. Усе драўляныя перакрыцці паміж паверхамі рухнулі. Правалілася столь, і за ёй частка даху», — расказвалі мясцовыя ўлады.

Сядзіба не мае ахоўнага статусу. Але гэта можа змяніцца.

Чытач «Нашай Нівы», сябра моладзевага грамадскага аб'яднання «Гісторыка» Аляксей Дужы звярнуўся ў Міністэрства культуры наконт захавання аб'екта. У адказ яму прыйшла копія ліста, які ведамства накіравала ў Віцебскі аблвыканкам.

У ім Міністэрства піша, што сядзіба можа валодаць прыкметамі, неабходнымі для надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму лічыць мэтазгодным, каб Віцебскі аблвыканкам прапрацаваў пытанне аб наданні такого статусу.

«Просім выключыць адзначаныя аб'екты са спісу нерухомых дзяржаўных аб'ектаў, якія падлягаюць спісанню з наступным зносам і рэкультывацыяй зямельных участкаў у 2021 годзе да канчатковага вырашэння пытання», — гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка міністра культуры Валерыя Грамады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0