Фота sk.gov.by

Фота sk.gov.by

Двое мужчын у мінулым годзе палявалі ў лесе. Спыніліся перакусіць, выпілі спіртное. На плячы ў 52-гадовага мужчыны вісела пастаўленая на засцерагальнік стрэльба. Калі ён нахіліўся за прадуктамі, то накіраваў рулю ў бок 68-гадовага таварыша. Спускавы кручок зачапіўся за ножны замацаванага на поясе нажа, з-за чаго адбыўся стрэл. Пенсіянер атрымаў агнястрэльнае раненне ў шыю і памёр на месцы здарэння.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 1 арт. 144 (Прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады (хатняя хімія). Яго таксама на пяць гадоў пазбавілі права займацца звязанай з паляваннем дзейнасцю.

З абвінавачанага на карысць пацярпелай спагнана 17 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Акрамя гэтага за жанчынай прызнана права на задавальненне пазову аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0