Контрразведка Украіны затрымала грамадзяніна Беларусі, які праводзіў «разведвальную дзейнасць на шкоду дзяржаўнай бяспекі краіны». Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Як вынікае з паведамлення, грамадзянін Беларусі быў затрыманы на тэрыторыі Валынскай вобласці.

— Устаноўлена, што ён быў завербаваны КДБ РБ і спецыяльна быў накіраваны на тэрыторыю нашай дзяржавы для выканання разведвальных задач і арганізацыі іншай супрацьпраўнай дзейнасці, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак СБУ, затрыманы павінен быў збіраць актуальную інфармацыі пра сітуацыю ў памежжы Украіны, стан абароненасці яе мяжы, парадак аховы, тэхнічнае абсталяванне і колькасць асабовага складу, а таксама збіраць кампрамат на памежнікаў і мытнікаў. З гэтай мэтай беларус спрабаваў вербаваць украінскіх вайскоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Ад агента таксама патрабавалася арганізаваць каналы перапраўкі праз мяжу ў Беларусь зброі і тавараў падвойнага прызначэння, сцвярджаюць у СБУ.

— Атрыманыя контрзаведкай СБУ звесткі сведчаць аб тым, што гэтая дзейнасць сярод іншага мела на мэце арганізацыю правакацый і стварэння інфармармацыйных падстаў для абвінавачванняў Украіны ў нібыта пастаўках зброі для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Грамадзяніну Беларусі выставілі падазрэнне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1. арт. 114 (Шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Працягваюцца следча-аператыўныя дзеянні.

На апублікаваным СБУ відэа мужчына з размытым тварам і змененым голасам распавядае, як пазнаёміўся з прадстаўніком беларускіх спецслужбаў і якія просьбы атрымліваў ад яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0