Такім чынам розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй ці Рыгай зноў не будзе. Розніца ў часе з Варшавай і Берлінам будзе складаць гадзіну.
Цяпер стрэлкі гадзіннікаў восенню і вясной пераводзяць каля 70 краін свету. Беларусь ужо амаль 10 гадоў не пераводзіць.
Як паведамлялася, у 2018 годзе ў Еўропе актуалізавалася пытанне аб неабходнасці зімовага і летняга часу. Еўрапейская камісія правяла ў краінах Еўрапейскага саюза (ЕС) апытанне, і вялікая частка яго жыхароў заявіла, што існуючы парадак трэба адмяніць. Але раней паведамлялася, што кожная дзяржава павінна сама вырашыць: заставацца ў летнім ці зімовым часе.