Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Валерый Шуляк нагадаў, што любая атрыбутыка і сімволіка могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі толькі па рашэнні суда.

— Ніхто закон пад бел-чырвона-белую сімволіку не пісаў і рэдагаваў, — запэўніў ён і дадаў, што на стадыі напісання законапраекта спісы забароненай сімволікі не складаліся.

— У любым законе выкладзеныя агульныя правілы. І якія-небудзь канкрэтныя выпадкі ў законе не разглядаюцца. Гэта ў поўнай меры адносіцца да бел-чырвона-белай сімволікі, чырвона-чорна-зялёнай і любой іншай. У законе ўстанаўліваюцца агульныя правілы прызнання той ці іншай сімволікі экстрэмісцкай, — растлумачыў Шуляк.

Паводле яго слоў, сімволіка можа быць прызнана забароненай, калі выкарыстоўваецца для ўключэння ў экстрэмісцкую дзейнасць, для прапаганды экстрэмізму і яго апраўдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0