«Гэта было памылкай, за гэта я прашу прабачэння», — сказала Меркель журналістам у Берліне ў сераду.

Па выніках начной нарады 23 сакавіка Меркель і кіраўнікі федэральных зямель вырашылі працягнуць лакдаўн у Германіі да 18 красавіка і часткова абвясціць велікодныя святы 1 красавіка і 3 красавіка «днямі цішыні», зараз гэта рашэнне адменена.

Яна прызнала, што гэта рашэнне было памылковым, таму яна вырашыла яго адмяніць. Абвяшчэнне двух дадатковых святочных дзён пацягнула б за сабой занадта вялікую колькасць праблем і пытанняў, якія трэба было вырашыць за некалькі дзён, а шкода ад яго перавышала б карысны эфект, паказала яна.

«Гэта памылка толькі мая, паколькі ў канчатковым выніку я нясу за ўсё адказнасць», — падкрэсліла яна і папрасіла «прабачэння ва ўсіх грамадзян». Меркель дадала, што ёй вядома аб тым, што рашэнне падоўжыць велікодныя святы выклікала дадатковую няўпэўненасць у насельніцтва.

Каталікі і пратэстанты сёлета адзначаюць Вялікдзень 4 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру