Пратакол змяшчае наступныя ўмовы рэструктурызацыі беларускіх абавязкаў: падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады — да канца 2022-га; перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га; замена дзеючай змяшанай працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную працэнтную стаўку памерам 3,3% гадавых.

Пры ратыфікацыі дакумента ў парламенце Расіі адзначалася, што па стане на 1 сакавіка было выкарыстана сродкаў крэдыту на $4,7 млрд з $10 млрд, прадугледжаных на будаўніцтва Беларускай АЭС. Паводле ўрада Расіі, агульны арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля $6 млрд. Пратэрмінаваныя абавязкі беларускага боку па дамове адсутнічаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0