Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведамляе Мінадукацыі.

Гэтай вясной навучальны год у школьнікаў скончыцца 31 мая, а 29-га дзяцей чакае апошні званок.

Выпускнікоў 9 і 11 класаў чакаюць іспыты.

Выпускнікі 9 класаў будуць здаваць рускую, беларускую і матэматыку. Выпрабаванні пройдуць 2, 4 і 8 чэрвеня.

11-класнікаў чакаюць два пісьмовыя іспыты: руская або беларуская мова на выбар і матэматыка. Яны прызначаныя на 1, 3 і 7 чэрвеня. Акрамя таго, дзеці будуць здаваць два вусныя экзамены — па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Што ж тычыцца выпускных, то іх рэкамендуюць правесці 10 чэрвеня.

16 чэрвеня пачнецца ЦТ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру