Фота The Guardian

Карціну прадалі ў аўторак за $62 мільёны на аўкцыёне ў Дубаі. «Падарожжа чалавецтва» складаецца з 70 сегментаў, агульная плошча якіх складае 1595 квадратных метраў.

Карціна трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самая вялікая карціна на палатне, паведамляе The Guardian. 

На напісанне карціны мастаку спатрэбілася 7 месяцаў. Саша Джафры хацеў прадаваць свой твор па сегментах, аднак дубайскі бізнэсмен прапанаваў за карціну ўдвая большую суму, каб набыць яе цалкам.

Усе грошы, атрыманыя за карціну, мастак збіраецца накіраваць у дабрачынныя арганізацыі, якія дапамагаюць дзецям.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?