У расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які адбывае тэрмін у калоніі ва Уладзімірскай вобласці, назіраюцца праблемы са здароўем.

«У Аляксея развіваецца хвароба хрыбетніка — у яго моцна балела спіна. У пятніцу (19 сакавіка) яго агледзеў неўролаг. Але яму не сказалі ні дыягназ, ні якое неабходнае лячэнне», — паведаміла адвакатка апазіцыянера.

Паводле яе слоў, у панядзелак, 22 сакавіка, Навальнаму прынеслі дзве таблеткі ібупрафену, паведаміўшы, што іх яму прызначыў доктар. «Учора ў яго была адвакатка. Аляксей сказаў, што ў яго моцныя болі ў хрыбетніку і назе, нага пачала адымацца. Гэта можа быць звязана і з умовамі транспарціроўкі — гэтая праблема ў яго пачалася ў СІЗА, і са скаванасцю рухаў, ён мала ходзіць, мала рухаецца. Можа быць, гэта звязана з атручваннем, мы не ведаем. Яшчэ гэта вельмі трывожна, таму што нас сёння да яго не пусцілі», — распавяла адвакатка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру