Чэргі выкліканыя збоем у працы баз мытнага афармлення, які адбыўся ў літоўскіх пунктах пропуску раніцай 23 сакавіка.
«На дадзены момант інфармацыі аб аднаўленні функцыянавання ў штатным рэжыме ад сумежнага боку не паступала», — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.
Усе беларускія пункты пропуску запоўненыя аформленым транспартам, які чакае выезду. У «Каменным Логу» чарга складае 600 машын, у «Катлоўцы» — 470, у «Беняконях» — 360, а ў «Прывалцы» — 190.





