Кіраўнікі МЗС Латвіі Літвы і Эстоніі падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам выказаліся за далейшае нарошчванне вайсковай прысутнасці НАТА ў Балтыі. Пра гэта міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэтс паведаміла ў сераду, піша ТАСС.

«Мы з Латвіяй і Літвой выказалі падтрымку НАТА і заявілі пра важнасць прысутнасці ЗША, — прыводзіць словы міністра прэс-служба эстонскага замежнапалітычнага ведамства. — Мы павінны працаваць над тым, каб НАТА працягвала ўмацаванне абароны і стрымлівання, у тым ліку з дапамогай нарошчвання вайсковай прысутнасці саюзнікаў у балтыйскіх краінах. Мы як суседзі Расіі самым непасрэдным чынам адчуваем пагрозу з яе боку, таму мы цэнім жаданне ЗША абмяркоўваць гэтую тэму менавіта з намі».

Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў 30 краін-удзельніц НАТА правялі ў аўторак і сераду ў Брусэлі першую асабістую сустрэчу з удзелам прадстаўніка новай адміністрацыі ЗША — Блінкена. Галоўнымі тэмамі нарады сталі абмеркаванне перабудовы альянсу ў рамках канцэпцыі «НАТА-2030», якая павінна падрыхтаваць арганізацыю да «выклікаў будучыні», дыскусіі аб праблеме вываду войскаў з Афганістана, а таксама стасункі з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0