Фота Depositphotos.com

Навукоўцы ўжо маюць прыладу, якая можа чытаць думкі: яна складаецца з тысячы маленькіх правадоў, што імплантуюцца ў мозг. Аднак цяпер даследчыкі знайшлі менш інвазіўны варыянт — ультрагукавую візуалізацыю.

Новы метад ультрагукавой візуалізацыі выкарыстоўвае шырокі паток гуку, які ахоплівае вялікую частку мозгу. Гэты паток выяўляе змены ў крыватоку, што дапамагае вызначыць актыўнасць нейронаў.

Такі спосаб нельга назваць цалкам неінвазіўным, бо, каб усталяваць прыладу, неабходна выдаліць невялікі фрагмент чэрапа. Аднак ахоўная мембрана мозгу не закранаецца, піша навуковы часопіс Science.

Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта распрацавалі мікрапрыладу, якая ад камп’ютара падае гукавыя хвалі мозгу, і пратэсціравалі яе на малпах.

Перад эксперыментам жывёл навучылі глядзець у адну кропку ў цэнтры экрана, калі ў правым ці левым куце з’яўляўся сігнал. Затым цэнтральная кропка знікала, а малпы мусілі перавесці погляд на месца, дзе ўзнік сігнал.

У іншым эксперыменце жывёлы павінны былі рухаць джойсцік у кірунку да кропкі, што з’яўлялася на экране.

Ультрагукавое сканаванне мозгу паказвала нейронную актыўнасць, калі мозг жывёл рыхтаваўся да руху. Затым камп’ютарны алгарытм выяўляў з дапамогай атрыманых ультрагукавых звестак намеры жывёл. Ён мог вызначыць, калі малпы збіраліся змяняць кірунак погляду або працягваць лапу.

Вынікі мелі высокую дакладнасць. Камп’ютар вызначаў накірунак руху для вачэй з дакладнасцю ў 78%, а для лап — з 89%.

Навукоўцы збіраюцца працягваць развіваць гэту тэхналогію і паспрабуюць прымяніць яе для рабатызаваных пратэзаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру