Myanmar Now

Myanmar Now

27 сакавіка, калі ваенныя М'янмы адзначалі Дзень узброеных сіл, жыхары розных гарадоў выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ваеннай дыктатуры. Вайскоўцы ўжылі зброю супраць пратэстоўцаў у больш чым 40 гарадах краіны.

У прыватнасці, 27 чалавек забілі ў акрузе Янгон, яшчэ 40 чалавек — у акрузе Мандалай. Як адзначае Myanmar Now, у горадзе Мейтхіла забілі 13-гадовую дзяўчынку. Агенцтва Reuters піша, што ў акрузе Сікайн таксама забілі 13-гадовага падлетка.

Гэта адзін з самых крывавых дзён у М'янме пасля захопу ўлады вайскоўцамі, піша Reuters. Прадстаўнікі ЗША асудзілі жахлівы гвалт у М'янме. Улады Вялікабрытаніі заявілі, што ўзброеныя сілы «зганьбілі» сябе.

Падчас пратэстаў у М'янме, якія пачаліся пасля дзяржаўнага перавароту 1 лютага, у гарадах краіны забілі больш за 400 чалавек.

26 сакавіка намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін правёў перамовы з лідарам ваеннай хунты М'янмы, генералам Мін Аун Хлаінам, а на наступны дзень прыняў удзел у ваенным парадзе, прымеркаваным да Дня Узброеных Сіл М'янмы. У Мінабароны РФ заявілі, што Расія і М'янма хочуць «паглыбіць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва ў духу стратэгічнага партнёрства». Расія лічыцца другім найбуйнейшым пастаўшчыком зброі ў М'янму пасля Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0