Як паведамляе мінская міліцыя, сёння днём ад відавочцаў паступіла паведамленне аб падзенні мужчыны з моста на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава. Мужчына загінуў.
Пакуль невядома, што стала прычынай няшчаснага выпадку, следчыя высвятляюць абставіны здарэння.
«Анлайнеру» стала вядома, што мужчына скокнуў з пуцеправода сам, прычым якраз у гэты момант на дарозе, якая знаходзіцца знізу, ехалі машыны. На шчасце, кіроўцы паспелі зрэагаваць і не дапусціць наезду.
Таксама відавочцы сцвярджаюць, што адразу пасля падзення мужчына яшчэ варушыўся, але ўжо хуткая, якая прыехала на месца здарэння, канстатавала смерць.