Па матэрыялах Віцебскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС у спіс забароненых трапілі тэлеграм-каналы «Віцебск 97%» і «Чат неверагоднага Віцебска». Такое рашэнне прыняў 25 сакавіка суд Чыгуначнага раёна Віцебска, паведамляе прэс-служба МУС.
Паведамляецца, у пабліках неаднаразова размяшчаліся заклікі да пашкоджання маёмасці дзяржорганаў і грамадзян, да масавых беспарадкаў, хуліганстваў, вандалізму, супраціву міліцыянтам, а таксама абражалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых.
Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з гэтых суполак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.