Фота Reuters

Фота Reuters

Іран і Кітай падпісалі пагадненне тэрмінам на 25 гадоў аб супрацоўніцтве ў галіне эканомікі і бяспекі. Гэта перашкаджае спробам ЗША ізаляваць Іран і адпавядае даўнім інтарэсам Тэгерана паглыбіць дыпламатычныя сувязі з краінамі Азіі, паведамляе The Wall Street Journal.

Абодва бакі разглядаюць пагадненне як стратэгічнае партнёрства, якое ўключае ў сябе перадачу ваенных тэхналогій і кітайскія інвестыцыі ў іранскія праекты па атамнай энергетыцы, чыгунцы і іншай інфраструктуры. У абмен на інвестыцыі Кітай атрымае стабільныя пастаўкі нафты з Ірана.

Краіны таксама дамовіліся аб стварэнні ірана-кітайскага банка. Такі крок дапаможа Ірану пазбегнуць амерыканскіх санкцый, што пазбавілі Тэгеран доступу да глабальных банкаўскіх сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0