У Воўпаўскай сярэдняй школе цяпер навучаецца каля 50 дзяцей з гэтай вёскі і суседніх. Установа шмат у чым узорная. Летась два яе выпускнікі набралі па 100 балаў на ЦТ — па грамадазнаўстве і нямецкай мове. Па выніках мінулага навучальнага года школа заняла другое месца ў раённым рэйтынгу сельскіх школ. Тут працуе музей, дзе расказваецца пра гісторыю мястэчка і паэтку-зямлячку Ларысу Геніюш.

Школа ў Воўпе

Школа ў Воўпе

З 20 педагогаў у 11 — вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, у 8 — першая.

У 2008 годзе ў рамках праграмы па развіцці аграгарадкоў у будынку зрабілі капітальны рамонт.

Дырэктар Наталля Бучылка кажа, што пра закрыццё школы казаць пакуль рана — пытанне вывучаецца.

«Яно толькі нядаўна ўзнікла. Мы таксама перажываем, для нас гэта стала нечаканасцю. Пакуль рашэнне нават на ўзроўні раёна не прынята, бо першае, у што ўпіраюцца, — ці змогуць уладкаваць кадры.

Тэндэнцыя такая, што змяншаецца колькасць дзяцей, і перспектывы ніякай. А ёсць пэўныя нарматывы. Магчымасць закрыцця школы звязана і з фінансамі.

Ёсць праблема, што дзяцей у выпадку нашага закрыцця перавядуць на рускую мову навучання. Але мы марым, каб гэтага не адбылося. Прыводзім аргументы, каб школу пакінулі. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра», — дзеліцца Наталля Бучылка.

Лёс Рэплеўскага дзіцячага садка — сярэдняй школы таксама пакуль не вызначаны.

«Дакументаў аб закрыцці няма, таму нічога не магу сказаць, — каментуе дырэктар Тамара Жук. — Але калі такое рашэнне прымуць, нашы дзеці пойдуць у беларускамоўную школу, такую самую вясковую, якая знаходзіцца недалёка ад нашай. Мы нічога не губляем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?