Судзіла кур'ера Марыя Ярохіна.
Хадайніцтва вывучыць тэлефон затрыманага, які сцвярджаў, што ён быў на працы — выконваў дастаўку замовы, адхілілі — суддзя сказала, што гэта не мае дачынення да справы.
Хлопец быў затрыманы ў раёне станцыі метро «Пушкінская» ў суботу. На першым пасяджэнні ў панядзелак адвакат папрасіў адправіць запыт у Menu.by, каб там далі інфармацыю аб замовах кур'ера. Хадайніцтва задаволілі, суд працягнуўся ў аўторак.
Адвакат падаў ліст ад Menu.by, дзе пазначаны дата, час, месца і адрасы, куды Аляксандр накіроўваўся. Там сказана, што 27 сакавіка ён прыбыў у «МакДональдс» на «Пушкінскай», там атрымаў замову і пайшоў аддаваць яе — адрасат быў на Прытыцкага, 95. Пазней і быў затрыманы.